Агенцтва, якое кантралюе якасць паветра, накіравала да будынка генконсульства Расіі ў Сан-Францыска інспектара з-за дыму, які ішоў з коміна, перадае АР.

Раней паведамлялася, што па гэтай жа прычыне да будынка выклікалі пажарных. Прадстаўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства Марыя Захарава заявіла, што ідуць мерапрыемствы па кансервацыі будынка генконсульства, якое зачыняецца.

Інспектар павінен быў праверыць, ці не было забруджвання паветра. Аднак, паводле звестак агенцтва, калі інспектар прыбыў на месца, ён не ўбачыў ні дыму, ні магчымых парушэнняў.

Напярэдадні ў горадзе з-за 38-градуснай спёкі былі ўведзеныя абмежаванні на выкарыстанне камінаў і мангалаў.

Раней МЗС паведаміў, што спецслужбы ЗША маюць намер 2 верасня правесці ператрус у генеральным консульстве Расіі, у тым ліку ў кватэрах супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва. У дэярждэпе ЗША адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю.

Дзярждэп запатрабаваў зачыніць кансулат Сан-Францыска і два будынкі гандлёвага прадстаўніцтва ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку да 2 верасня, матывуючы гэта адказам на расійскую прапанову скараціць колькасць работнікаў дыпмісіі ЗША ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0