02.09.2017 / 15:01

Коля Лукашэнка ў вышыванцы паўдзельнічаў у забегу «Выклік 100 000» дадалося відэа 38

Па ініцыятыве адміністрацыі Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы вучні 7—11 класаў далучыліся да сацыяльнай акцыі «Выклік 100 000», піша kp.by. Выйшаў на старт і Коля Лукашэнка з аднакласнікамі. Коля бег у бела-сіняй вышыванцы — у такой самай нядаўна фігураваў кіраўнік дзяржавы.

Сродкі, сабраныя дзякуючы забегу, будуць пералічаныя дзіцячай бальніцы.

Дабрачынная акцыя праходзіць з 26 жніўня па 4 верасня. У ёй можа ўзяць удзел кожны, для гэтага трэба прабегчы дыстанцыю і зафіксаваць гэта з дапамогай фітнэс-дадатку на смартфоне, затым выкласці скрыншот з указаннем даты і кіламетражу, а таксама дадаць хэштэг #velcombegom. Кожны кіламетр будзе пераведзены ў грошы і скіраваны на дабрачыннасць.

3
Верны / Адказаць
02.09.2017 / 15:08
Навошта вам той Коля? Няма больш аб чым пісаць?
7
Верасень 2 / Адказаць
02.09.2017 / 15:11
У бела-сіняй?..
Праўдзівы вяйшнорац.
3
Мiнiстр / Адказаць
02.09.2017 / 15:17
Яму зручней дзевак кадрыць...
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру