Газета «Рэспубліка», — афіцыйны орган Рады міністраў Беларусі — адмовілася апублікаваць праграму кандыдатаў у дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Сярод тых, каму адмовілі — лідэр партыі Анатоль Лябедзька, ганаровы старшыня АГП, былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, актывістка партыі Ганна Ягорава.

Прычына адмовы, па меркаванні старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, складаецца ў наступным: у прэамбуле да праграмы даецца жорсткая ацэнка палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?