02.09.2017 / 19:29

Мітрапаліт Павел не ведаў, што існуе ўжо некалькі перакладаў Новага Запавету на беларускую 20

Беларуская праваслаўная царква скончыла пераклад Новага Запавету на беларускую мову, паведаміў 1 верасьня кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал. Ён выступіў на прэзэнтацыі факсымільнага выданьня «Кніжная спадчына Францішка Скарыны».

«Беларуская праваслаўная царква завяршыла шматгадовыя працы па перакладзе Сьвятога Пісьма Новага Запавету на беларускую мову. Такога яшчэ не было ў Беларусі», — заявіў мітрапаліт Павел

Як паведамляе сайт Katolik.life са спасылкай на каталіцкага сьвятара Сяргея Сурыновіча, які займаецца праблематыкай беларускіх перакладаў Бібліі, сёньня беларусы маюць тры поўныя пераклады Сьвятога Пісьма і дзевяць перакладаў Новага Запавету.

Працы Біблійнай камісіі працягваліся 25 гадоў. Праваслаўны герарх дадаў, што неўзабаве пераклад прадставяць у Нацыянальнай бібліятэцы.

3
Андрусь / Адказаць
02.09.2017 / 20:51
А што ён увогуле ведае, адносна беларускага? Ён - чужынец, засланы чужынскай царквой для завяршэння працэсу этнічнай асіміляцыі беларусаў. 
І, канешне ж, для яго каталіцкія пераклады будуць неаўтарытэтнымі, нібы ў католікаў не такая Біблія, як у праваслаўных. 
3
Пратэй Няптунаў / Адказаць
02.09.2017 / 21:11
Ганьба засланаму Іраду!
0
Н.М. / Адказаць
03.09.2017 / 07:40
што законнасьць заняцьця пасады (грамадзянства!), што веды (па сьпецыяльнасьці!). А ўжо ж колішні фінт вушамі - сёньня "за" самастойную структуру праваслаўнай царквы на Беларусі, заўтра, пасьля вывалачкі ад "начальствуюшчых" разварот на 180 і катэгарычнае "не" назаўсёды. Магу толькі павіншаваць праваслаўных беларусаў  з першасьвятаром....
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру