У суботу «Дынама» па булітах саступіла ў гасцях маскоўскаму «Спартаку» 0:1.

У новым сезоне КХЛ у беларускага клуба пакуль няма перамогаў, а пяць паразаў.

Аднак «Дынама» мае на сваім рахунку два балы. За паразу ў авертайме ці па булітах даецца адзін бал (тыдзень таму мінчукі прайгралі ў авертайме ЦСКА).

У «зуброў» — апошняе (13-е) месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя тры гульні — таксама ў гасцях: з «Северсталлю», «Сочы» і «Тарпеда» (4, 6 і 8 верасня).

У рэгулярным чэмпіянаце трэба згуляць усяго 56 гульняў, доўжыцца ён будзе да канца лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0