03.09.2017 / 09:37

«Чалавек нараджаецца свабодным» — графіці з Быкавым у Віцебску набыло канчатковы выгляд 24

Віцебскі творчы дуэт StreetSkills зрабіў чарговы падарунак гораду: на працягу трох дзён мастакі Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін малявалі на будынку трансфарматарнай падстанцыі партрэт Васіля Быкава. Нарэшце малюнак займеў канчатковы выгляд.

Выява пісьменьніка выразна глядзіцца на чырвоным фоне, тут жа зьявілася і ягонае выслоўе: «Чалавек, як і кожная жывая істота ад Бога, нараджаецца свабодным».

Мастацкі аб'ект зьявіўся ў двары дома №7 па Маскоўскім праспэкце на месцы іншага графіці віцебскіх мастакоў — партрэта амэрыканскага рэпэра Nate Dogg. Ранейшы малюнак зь цягам часу стаў выглядаць непрывабна, і сьцяну падстанцыі атынкавалі наноў.

Графіці з Быкавым — працяг анансаванага мастакамі цыклю пра славутых землякоў «Ведай нашых», у які ўвайшло вельмі папулярнае ў віцяблян графіці — партрэт Марка Шагала.

У 2014 годзе група віцебскіх мастакоў з творчай суполкі HoodGraff намалявала партрэт Васіля Быкава на будынку трансфарматарнай падстанцыі ў Менску. Для хлопцаў гэтая ініцыятыва скончылася штрафамі, а выяву зафарбавалі камунальнікі.

0
хамса / Адказаць
03.09.2017 / 09:53
неверагодна крута! бел-чырвона-бела
і надпіс у самую кропку
0
Грязный Гарри / Адказаць
03.09.2017 / 10:05
Завтра закрасят и оштрафуют,оккупационным властям Быков как смертная угроза всегда был,в любых проявлениях...
0
Люстэрка / Адказаць
03.09.2017 / 11:06
Малайцы, беларусы! За вамі будучыня Беларусі! Графіці зроблена з вялікай павагай да народнага пісьменніка і легендарнага грамадскага дзеяча. Трэба зрабіць такія ж магніты, значкі, майкі і гэтак далей.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру