Дзяржпагранслужба Украіны ўзмацніла патруляванне межаў на ўсіх участках з-за расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017», якія пройдуць 14-20 верасня. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» паведаміў памочнік старшыні ДПСУ Алег Слабадзян.

«Гэтыя меры ўжо пачаліся з пачатку верасня. У нас стартавалі камандна-штабныя вучэнні, у рамках якіх былі ўзмоцненыя ўчасткі мяжы на ўсіх без выключэння кірунках, пачынаючы ад зоны АТА, паўночнай, заходняй, паўднёвай, гэта значыць на ўсіх участках мы ўзмацняем меры па меншай меры на перыяд да заканчэння вучэнняў «Захад-2017», - распавёў Алег Слабадзян.

У расійска-беларускіх сумесных стратэгічных вучэннях Узброеных сіл «Захад-2017» будзе задзейнічана 10,2 тыс. вайскоўцаў: 7,2 тыс. ад Узброеных сіл Беларусі і каля 3 тыс. - ад Узброеных сіл РФ. А ўсяго да ўдзелу ў вучэннях плануецца прыцягнуць да 12,7 тыс. вайскоўцаў і да 680 адзінак баявой тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0