03.09.2017 / 15:18

Налета Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Янаве 7

Аб гэтым сёньня паведамілі арганізатары фэстывалю ў Полацку.

Дзень беларускага пісьменства пачынаючы з 1994 году штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасьня. Традыцыйна яго праводзяць кожны год у новым месцы, якое мае багатую гісторыю. Сёлета, з нагоды 500-годдзя выхаду першай беларускай друкаванай кнігі, свята адзначалі на радзіме Францыска Скарыны — у Полацку.

Налета Дзень пісьменства прыедзе на Палессе, у Янаў (Іванава) — родныя мясціны Напалеона Орды і месца пакутніцкай смерці святога Андрэя Баболі.

6
ок / Адказаць
03.09.2017 / 20:59
ужо не ведаем як выкабд..цца. " налета"? на зiму, на вясну? свята тым больш што увосень, не збiвайце людзей з панталыку. "у будучым годзе альбо наступнай восенню" намного больш дарэчы. городу Янава няма ёсць Iванава.
0
гр/ / Адказаць
04.09.2017 / 00:14
Беларускае пiсьменства на сьценках гальюна?...
1
andrzej / Адказаць
04.09.2017 / 06:49
Яново!!! Іванава в Росіі :)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру