03.09.2017 / 20:05

Беларускі гімнаст Андрэй Ліхавіцкі ўзяў золата на этапе Кубка свету 3

Беларус Андрэй Ліхавіцкі выйграў этап Кубка свету катэгорыі Challenge па спартыўнай гімнастыцы ў практыкаванні на кані, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Для беларускага гімнаста выступ у Варне — першы старт у новым сезоне. У кваліфікацыі ён паказаў трэці вынік, а ў фінале атрымаў самыя высокія балы сярод васьмі атлетаў — 14,600.

Другое месца заняў француз Сірыл Тамазон — 14,100, бронзавая ўзнагарода ў актыве Якава Влахека з Харватыі — 13,900.

Не трапіў у лік прызёраў у практыкаванні на кані тытулаваны ўкраінец, алімпійскі чэмпіён Алег Вярняеў, які стаў толькі пятым.

У фінале вольных практыкаванняў выступіў таксама беларус Павел Булаўскі, які размясціўся на шостым радку выніковага пратаколу - 13,650 бала. Перамог у гэтым відзе чыліец Томас Гансалес - 14,700.

Беларускія гімнасты Ілля Якаўлеў і Павел Булаўскі возьмуць удзел у вырашальнай стадыі ў апорным скачку.

На паралельных брусах выступіць Андрэй Ліхавіцкі. Таксама ён пазмагаецца за ўзнагароды на перакладзіне.

Галоўным стартам сезона стане чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы, які ад 2 да 8 кастрычніка прыме канадскі Манрэаль.

0
Мы / Адказаць
04.09.2017 / 08:48
Віншуем!!!
0
Szkodliwe wrona / Адказаць
04.09.2017 / 11:45
Малайчына! Ты супэр! Верняеу, канечне, зорка, але усе ж яго лепшыя вiды-брусы и апорны скачок (у апошнiм ен мае залаты медаль Еурапейскiх гульняу 2015).
0
Тамара / Адказаць
04.09.2017 / 13:25
ВІНШУЕМ !!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру