03.09.2017 / 22:19

Дахі гродзенскай Фары начысцілі да бляску XVII стагоддзя ФОТА 14

У гродзенскім Фарным касцёле — адным з найпрыгажэйшых храмаў краіны — ідзе рамонт. З дахаў перад афарбоўкай здзерлі старую фарбу — і яны заззялі першароднымі колерамі. Цікава, што вялікі купал над алтаром быў укрыты меднай бляхай, а самая макавіна — бронзавай, піша ў фэйсбуку гродзенскі гісторык Мечыслаў Ян Супрон. Медная бляха, адзначае ён, хутчэй за ўсё адносіцца да другой паловы XVII стагоддзя.

Бронзавыя былі і макавіны вежаў.

Праўда, вежы амаль на стагоддзе маладзейшыя за алтарную частку 1680-х: іх рэканструявалі ў 1753 годзе. А як выглядаў касцёл у першай палове XVIII стагоддзя, можна пабачыць на малюнку, што захаваўся ў храме на лаве насупраць алтара Маці Божай Студэнцкай.

0
Гаспадыня / Адказаць
03.09.2017 / 22:53
Прыгожа як! Ззяе! Жылі нашы продкі заможна і мелі добры густ.
1
Туш / Адказаць
04.09.2017 / 00:32
За зусім кароткі час (год прыкладна), бляха пацямнее і стане зялёна-чорнай. Гэта і будзе сапраўды колер дахаў Фары.
0
Касабланка / Адказаць
04.09.2017 / 07:23
А iх таму I фарбавалi y зялены колер, бо медзь як акicляяцца робiцца зяленай
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру