Фота znak.com.

Фота znak.com.

У нядзелю ў Маскве, каля амбасады М'янмы, некалькі сотняў мусульман правялі акцыю ў падтрымку аднаверцаў, якіх пераследуюць у гэтай краіне.

Паліцыя перакрыла вуліцу, але не ўмешвалася. 

Удзельнікі акцыі распавялі карэспандэнту Бі-бі-сі, што пратэстуюць супраць забойстваў мусульман-рахінджа.

Супраць пераследу мусульман раней выказаўся кіраўнік Чачэніі Разман Кадыраў.

Раней праваабаронцы паведамлялі, што ў М'янме спаленыя некалькі сотняў дамоў мясцовых мусульман у штаце Ракхайн.

Улады М'янмы кажуць, што ў гэтым раёне праходзіць контртэрарыстычная аперацыя пасля нападу ўзброеных груп мусульман-рахінджа на паліцэйскіх.

«Калі ўлады гэтай праблемы не вырашаць, мы джыхад будзем рабіць!» — казаў у мегафон адзін з выступоўцаў падчас мітынгу. «Алаху акбар!» — скандаваў натоўп. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0