fifa.com

fifa.com

Бельгійцы ў чарговым туры групы H выйгралі ў гасцях у Грэцыі з лікам 2:1. У складзе бельгійцаў галы забілі Ян Вертонген і Рамелу Лукаку, у гаспадароў вызначыўся паўабаронца партугальскага паходжання Зека.

Пасля гэтай перамогі Бельгія гарантавала сабе перамогу ў групе. Каманда Раберта Марцінеса набрала 22 балы і цяпер на восем балаў апярэджвае баснійцаў. Для выхаду на чэмпіянат свету напрамую неабходна было заняць першае месца ў групе. Каманды, якія фінішуюць другімі, згуляюць у стыкавых матчах.

Зборная Бельгіі стала першай еўрапейскай зборнай, якая прабілася на ЧС-2018 праз кваліфікацыю. Раней выхад на чэмпіянат свету забяспечылі сабе Бразілія, Іран, Японія і Мексіка. Зборная Расіі не праходзіла адборачны турнір як гаспадыня першынства.

У нашай групе А на выхад на ЧС прэтэндуюць адразу чатыры каманды.

Францыя — 17, Швецыя — 16, Галандыя — 13, Балгарыя — 12, Люксембург — 5, Беларусь — 5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0