Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў абвешчаны ў Беларусі 5 верасня.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі моцныя дажджы. У некаторых раёнах навальніцы. Вецер 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

У Мінску прагназуецца больш за 30 мм ападкаў, у тым ліку ўначы - 10,3 мм, раніцай - 8,2 мм, днём - 7,8, увечары - 5,1 мм

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 10—16 градусаў цяпла, днём па поўдні — да +18.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0