Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Адзін фігурант віну па выстаўленых яму абвінавачваннях прызнае цалкам. Яго змоўшчык не лічыць сябе вінаватым. Выключэнне складае эпізод, звязаны ў дапамаганні ў разбоі на вуліцы Алібегава.

Дзяўчына не прызнае віну, але лічыць сябе вінаватай «толькі толькі ў тым, што, даведаўшыся пра злачынства, не данесла ў праваахоўныя органы», паведамляе БелТА.

Прысуд па гучным забойстве быў вынесены 6 сакавіка. Мінчанка Аліна Шульганава замовіла двум знаёмым збіццё свайго экс-бойфрэнда і яго новай дзяўчыны. Аднак тыя забілі маладзёнаў.

Пракурор патрабавала расстраляць Сухарку і Жыльнікава, а Шульганаву асудзіць на 15 гадоў. Але суддзя вынес мякчэйшы прысуд: Аліна Шульганава атрымала 12 гадоў у калоніі агульнага рэжыму плюс канфіскацыю маёмасці, яе «кілеры», 23-гадовы Вячаслаў Сухарка і 44-гадовы Аляксандр Жыльнікаў былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне ва ўмовах асаблівага рэжыму.

14 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела ў апеляцыйным парадку, рашэнне Мінскага гарадскога суда ад 6 сакавіка адмянілі, а крымінальную справу накіравалі на новы разгляд.

Забойца, прысуджаны да пажыццёвага зняволення, просіць яго расстраляць: справу перагледзяць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0