Літаратура9292

Адэпт «рускага свету» атрымаў беларускую Нацыянальную літаратурную прэмію

На мінулых выходных у Полацку адбыліся чарговыя Дні пісьменнасці. У рамках гэтага мерапрыемства адбылося ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2016 год. Найбольш звяртае на сябе ўвагу лаўрэат у намінацыі паэзія. Ім стаў рускамоўны паэт Анатоль Аўруцін за кнігу «Прасвятленне».

Анатоль Аўруцін. Фота БелТА.

«Сярод тых, хто працягвае справу Якуба Коласа (хутка 135 год з дня нараджэння Песняра) «прасвятлёны» паэт Анатоль Аўруцін», — так ахарактаразаваў лаўрэата тэлеканал АНТ.

Хто такі Анатоль Аўруцін? Ён называе сябе «рускім паэтам», які жыве ў Беларусі. Нарадзіўся Аўруцін у 1948-м у Мінску. Член чаргінцоўскага Саюза пісьменнікаў. Кіраўнік прадстаўніцтва рускіх пісьменнікаў Беларусі пры Санкт-Пецярбургскім гарадскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Расіі.

Аўруцін — член рэдакцыйнай рады сайта «Заходняя Русь», вакол якога гуртуюцца людзі, што бачаць Беларусь толькі часткай «трыадзінага рускага народа». З’яўляецца рэдактарам часопіса «Новая Няміга літаратурная».

«Рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопіса «Новая Няміга літаратурная» - адзінага ў Беларусі выданні падобнага роду, цалкам прысвячае свае старонкі творам выключна рускіх пісьменнікаў нашай краіны, блізкага і далёкага замежжа», — казаў Аўруцін у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Рэгнум».

«Справа, якой часопіс займаецца вось ужо трынаццаты год, — аб'яднанне разрозненых з прычыны развалу СССР сіл творчай інтэлігенцыі, якія, без адрознення ў веравызнанні, колеру скуры і палітычных перакананняў, самаідэнтыфікуюць сябе ў якасці носьбітаў рускай культуры, па сваіх мэтах і задачах цалкам суадносіцца з мэтамі і задачамі «Інтэрнацыянальнай Расіі». У мэтах магчымай каардынацыі намаганняў, сумеснага вырашэння першачарговых задач захавання і пашырэння межаў «Рускага свету», лічым мэтазгодным заявіць пра сваё далучэнне да Вашага руху», — гэта заява Аўруціна ад 2011 года аб далучэнні часопіса да руху «Інтэрнацыянальная Расія».

Аўруцін быў сярод тых, хто ў 2012 годзе засноўваў у Мінску «Еўразійскі народны саюз». Сярод іншых заснавальнікаў былі Юрый Баранчык, Андрэй Герашчанка, Ігар Зелянкоўскі, Сяргей Шыптэнка і іншыя адэпты «рускага свету».

«Колькі моў на постсавецкай прасторы існуе — усе яны раз'ядноўваюць, акрамя адной — рускай», — яшчэ адна нядаўняя цытата з Анатоль Аўруціна.

А вось адзін з нядаўніх вершаў Аўруціна, прысвечаны паўстанню 1863 года, у якім аўтар паспрабаваў адлюстраваць тыповага паўстанца.

АРЕСТАНТ. 1863

Хочу быть кучером в эпоху,
Где кучеру велят пороть
Кухарку, варящую плохо…
О, эта вспухнувшая плоть! 

Хочу быть мельником в артели,
Где только плетка и права,
Чтоб две невольницы вертели
Весь день тугие жернова.

 А мне дозволено по праву,
При тусклом свете фонарей,
Их подгонять бичом кровавым,
Чтоб дело спорилось верней.

 Хочу аббатствовать в Вероне,
Чтоб слышать каждую зарю,
Как прихожанка сладко стонет,
Когда за грех ее порю.

 Чтоб, к алтарю направив очи,
Каких безгрешным не дано,
Она шептала: «Аве Отче!
Грешить с аббатом не грешно!..»

 Хочу… Привстану… Звякнут цепи.
В решетку — тусклая луна.
Каких безмерных благолепий
Скупая вольница полна!

 Войдут… Солдатик большерукий
Подаст похлебки и огня.
А баба, просто так, от скуки,
Метлою вытянет меня…

Каментары92

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары28

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць