На Століншчыне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі п'янага адзінаццацікласніка за рулём аўтамабіля, піша БелТА.

Інцыдэнт адбыўся 2 верасня каля 2-й ночы. Супрацоўнікі ДПС у Альшанах спынілі на вул. Школьнай «жыгулі». За рулём знаходзіўся 16-гадовы мясцовы хлопец, яго фізічны стан выклікаў падазрэнне. Пры праверцы было ўстаноўлена, што хлопец не мае права кіравання транспартным сродкам. Больш за тое, медыцынскі агляд паказаў, што школьнік знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (1,83 праміле).

У дачыненні да адзінаццацікласніка складзена некалькі адміністрацыйных матэрыялаў, аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0