У Брэсцкім абласным судзе сёння вынесены абвінаваўчы прысуд па крымінальнай справе пра забойства, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік суда Алена Кардэлюк.

Суд прызнаў вінаватым 41-гадовага жыхара Камянецкага раёна ў наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека з асаблівай жорсткасцю, гэта значыць у здзяйсненні злачынства па п.6 ч.2 арт.139 КК.

Абвінавачаны прысуджаны да 16 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, да мужчыны ўжыта прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

***

Трагедыя адбылася 17 красавіка ў аграгарадку Хадосы Камянецкага раёна. Жыхар пасёлка Прыазёрскі знаходзіўся ў гасцях у 56-гадовай мясцовай жыхаркі, з якой адзначаў яе дзень нараджэння. Падчас святкавання паміж імі адбылася сварка. Са слоў мужчыны, жанчына нанесла яму ўдар у галаву пляшкай з-пад віна. Ён узяў іншую пустую пляшку, якой прычыніў траўмы імянінніцы. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла. Мужчына працаваў вальшчыкам лесу, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за гвалтоўныя злачынствы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0