Ілан Маск

Ілан Маск

На форуме расійскі прэзідэнт сказаў, што, на ягоную думку, штучны інтэлект — гэта будучыня не толькі Расіі, а будучыня ўсяго чалавецтва. Штучны інтэлект адкрывае каласальныя магчымасці і цяжка прагназуемыя сёння пагрозы.

«І той, хто стане лідарам у гэтай сферы, будзе ўладаром свету», — дадаў Пуцін. 

Гэтыя словы Маск пракаментаваў у сябе ў твітэры наступным чынам:

«Хутка ўслед за Кітаем і Расіяй усе краіны будуць выхваляцца сваёй камп'ютарнай моцай. Канкурэнцыя за першынство ў вобласці штучнага інтэлекту на нацыянальным узроўні, хутчэй за ўсё, стане прычынай трэцяй сусветнай вайны».

«Вельмі б не хацелася, каб гэтая манаполія [на штучны інтэлект] была засяроджаная ў чыіхсьці канкрэтных руках», — сказаў Пуцін у той жа прамове, як бы адказваючы на засцярогу Маска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?