Адзін з самых шуканых італьянскіх мафіёзі Рока Марабіта, які хаваўся ад праваахоўных органаў на працягу 23 гадоў, арыштаваны ва Уругваі, піша ВВС.

UIM

Паліцыя арыштавала 50-гадовага Марабіта, аднаго з босаў злачыннай групоўкі Ндрангета, у гатэлі сталіцы Уругвая, Монтэвідэа.

Паводле даных паліцыі, Марабіта, пакуль яго шукала італьянская паліцыя, жыў у курортным горадзе Пунта-дэль-Эстэ, карыстаючыся падробленым пашпартам. Улады Уругвая сцвярджаюць, што Марабіта пражыў у Пунта-дэль-Эстэ больш за 10 гадоў.

У Італіі Марабіта абвінавачваюць у арганізацыі мафіёзнай групоўкі і кантрабандзе наркотыкаў.

Марабіта, які адказваў за кантрабанду наркотыкаў з Паўднёвай Амерыкі ў Італію, называлі «какаінавым каралём Мілана».

Групоўка Ндрангета кантралюе значную частку гандлю какаінам. Паводле даных паліцыі, Марабіта адказны за кантрабанду як мінімум некалькіх соцень кілаграмаў какаіну з Бразіліі ў Італію.

Віла Рока Марабіта ў курортным горадзе Пунта-дэль-Эстэ, дзе ён пражыў больш за 10 гадоў, карыстаючыся падробленым пашпартам. Фота UIM

У ходзе ператрусу дома Рока Марабіта ў Пунта-дэль-Эстэ паліцыя канфіскавала вінтоўку калібра 9 мм, 13 мабільных тэлефонаў, а таксама 150 фатаграфій Марабіта для пашпарта — на многіх з гэтых фатаграфій знешнасць мафіёзі была значна змененая.

Таксама паліцыя затрымала жонку мафіёзі.

Па словах адваката Марабіта, яго падабаронны з 1994 года жыў звычайным жыццём і не быў звязаны з крымінальным светам.

Цяпер Рока Марабіта застаецца ва Уругваі пад вартай. Ва Ургугваі яго вінавацяць у падробцы дакументаў. Як чакаецца, на працягу некалькіх месяцаў Марабіта будзе экстрадаваны ў Італію.

У студзені мінулага года італьянская паліцыя затрымала на поўдні краіны двух лідараў Ндрангеты — Джузэпэ Ферара і Джузэпэ Крэа, якія былі ў бягах на працягу 18 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0