Нясвіжскія ўлады вырашылі ўсталяваць на вуліцах горада шыльдачкі з гістарычнымі назвамі вуліц, пра гэта перадае мясцовая раёнка. Але гэта не перайменаванне, а проста ўшанаванне гістарычных назваў.

Намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Афанасік паведамляе, што такія шыльдачкі з’явяцца на пятнаццаці нясвіжскіх вуліцах — Садовай, Дзяржынскага, 1 Мая, Пушкіна, Лібнехта, Міцкевіча, Маркса, Ленінскай, Беларускай, Ракасоўскага, Чкалава, Чапаева, Савецкай, Гейсіка, Шымко.

Ініцыятыва належыць нясвіжскаму райвыканкаму, які зацікаўлены ў папулярызацыі гісторыі горада. «Экскурсіі стануць больш цікавымі і нагляднымі», — кажа чыноўнік.

Паглядзім, як жа гістарычна называліся тыя, ці іншыя вуліцы Нясвіжа: 1 мая — Задамініканская, Гейсіка — Бернардынская, Дзяржынскага — Альбянская, Лібнехта — Міхаліская, Маркса — Бульварная, Ленінская — Студэнцкая, Пушкіна — Шпітальная, Савецкая — Віленская, Чапаева — Дамініканская, Чкалава — Паненская, Шымко — Свержанская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?