Тысячы гасцей, што рухаюцца пад музыку актуальных грузінскіх дыджэяў, і прыгажуні, якія змянілі нацыянальныя касцюмы на адзенне з сусветных подыумаў — 2 верасня ў Мінску прайшла трэцяя «Тбілісоба Баржомі».

Арганізатары грузінскіх «Дажынак» задаліся мэтай паказаць ультрасучасную Грузію нароўні з упадабанай старажытнай культурай. Апраўдваючы сваю маладзёжную канцэпцыю, фестываль стаў першым днём нацыянальнай культуры ў Верхнім горадзе, які працягваўся да поўначы. За суткі фестываль наведалі парадку 55 тысяч чалавек.

«Тбілісоба Баржомі 2017» адбылася пры падтрымцы з боку пасольства Грузіі, грузінскага культурна-асветніцкага таварыства «Мамулі», мэрыі Тбілісі, Мінгарвыканкама і TM «Баржомі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0