Экзамен для матацыклістаў на атрыманне катэгорыі А значна ўскладняць. Такія змены анансаваў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Цагельнік.
— Мы вывучылі досвед замежных аўташкол, падышлі да пытання ўсебакова і ў бліжэйшы час тых, хто хоча атрымаць катэгорыю А чакае новы экзамен, - адзначыў Аляксандр Цагельнік.
У экзамен для будучых матацыклістаў будуць уключаны габарытная змейка, манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу, а таксама спыненне ля стоп-лініі.