Колькасць згвалтаванняў і замахаў на згвалтаванне за першае паўгоддзе 2017 вырасла на 77% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Статыстыку публікуе МУС.

З пачатку года ў краіне зарэгістравана 6,5 тысяч цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Па некаторых відах назіраецца рост (у параўнанні са статыстыкай першага паўгоддзя 2016-га).

Напрыклад, колькасць згвалтаванняў і замахаў на згвалтаванне — плюс 77%, а ўсяго 108 фактаў за паўгода. Хоць за ўвесь 2016-ы было зарэгістравана 137 такіх выпадкаў.

Таксама на 66% вырасла колькасць выпадкаў хабарніцтва (усяго 1267 фактаў), на 40% — па фактах злоўжывання ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (238 выпадкаў), і на 33% — па вымагальніцтваў (83 выпадкі).

Як і раней, самым частым злачынствам застаюцца крадзяжы — больш за 16 тысяч выпадкаў за паўгода. Далей ідуць «злачынствы, звязаныя з наркотыкамі» (2,9 тысячы) і незаконны абарот наркотыкаў і псіхатропаў (2,7 тысячы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?