07.09.2017 / 11:19

Навукоўцы назвалі галоўную прычыну смерці падчас сэксу 17

Навукоўцы з Еўрапейскага шпіталя імя Жоржа Пампіду высветлілі, што мужчыны часта паміраюць ад сардэчнага прыступу, які здарыўся падчас сэксу, бо іх партнёры саромеюцца паклікаць на дапамогу. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на The Independent.

Shutterstock

Даследчыкі прааналізавалі даныя аб 3028 пацыентах, у якіх было канстатаванае спыненне сэрца. Пры гэтым 246 чалавек займаліся фізічнай актыўнасцю падчас інфаркту, 17 з іх — сэксам. Спецыялісты заўважылі, што толькі адзін з васьмі чалавек выжываў пры сардэчным прыступе, які ўзнік падчас палавога акту. У той жа час прыкладна палова людзей выжывала, калі інфаркт адбыўся пры любых іншых умовах.

На думку даследчыкаў, прычынай частых смерцяў падчас сэксу з'яўляецца шок партнёраў, якія не ведаюць, як рэагаваць, і не здагадваюцца адразу выклікаць хуткую дапамогу. Пры гэтым кожная хвіліна затрымкі зніжае шанцы выжывання хворага на 10 працэнтаў. Калі сардэчны прыступ адбываўся падчас сэксу, то хвораму даводзілася чакаць сардэчна-лёгачнай рэанімацыі ў два разы даўжэй.

Некамерцыйная арганізацыя British Heart Foundation рэкамендуе тым, хто перажыў інфаркт, аднавіць сэксуальную актыўнасць праз некалькі тыдняў, пазбягаць ужывання алкаголю і вялікіх порцый ежы, а таксама папрасіць партнёра граць больш актыўную ролю падчас сэксу.

51
цы5гл / Адказаць
05.09.2017 / 21:17
Да, Наша Нива, очень важная статья...Мелко берете...
15
Маня / Адказаць
05.09.2017 / 21:42
Британские ученые умеют получать гранты на дурацкие исследования. 
1
Верны / Адказаць
05.09.2017 / 22:03
цы5гл, эта Вы так думаеце бо ня очынь старанна сэксуецеся?  
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру