*

баішся пакуты ўдыхаў, пакатых дахаў,
баішся караляў і швэдраў з тугой гарлавінай,
таму бяжыш ад сябе: 
дзікі вецер — пад пахай,
ва ўсіх кішэнях — каштаны й верад правінаў.
бяжыш, 
нібыта магчыма ўцячы ад жальбы,
схавацца ад вусцішы ў Вільні, Маскве ці Празе…
і раптам аднойчы — вочы!
нясцерпныя вочы
салодкім скальпелем
праразаюць наскрозь гэта ўсё —
да пяшчоты —
і становяцца эўтаназіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?