Створаная Міністэрствам аховы здароўя Літвы працоўная група падрыхтавала законапраект, які ўзаконіць вулічныя дзіцячыя садкі. Праект вынесены на разгляд іншых адказных ведамстваў, піша Delfi.lt.

Калі праект будзе ўхвалены, то будуць устаноўлены патрабаванні да вулічных дзіцячых садкоў, а ў бацькоў з'явіцца большы выбар дашкольных выхаваўчых устаноў. У Літве, як і ва ўсім Еўрасаюзе, расце цікавасць да таго, каб дзеці праводзілі як мага больш часу на свежым паветры, таму імаверна, што зусім хутка ў краіне з'явяцца альтэрнатыўныя дзіцячыя сады.

«Неўзабаве будуць зацверджаны патрабаванні да вулічных дзіцячых садкоў, дзе дзяцей будуць выхоўваць зусім па іншай методыцы, чым у звыклых для нас дзіцячых садках», — сказаў міністр Аўрэліус Вярыга.

Ён адзначыў, што кантакт дзіцяці з прыродай і гульні на свежым паветры станоўча ўплываюць на яго развіццё, здароўе, фізічную актыўнасць, зносіны і самаацэнку, аднак бацькі павінны старанна ацаніць усе альтэрнатывы, бо такі метад выхавання падыходзіць не ўсім дзецям.

Вулічныя дзіцячыя сады прызнаныя і працуюць у Чэхіі, Вялікабрытаніі, Скандынаўскіх краінах, Германіі, Аўстрыі.

Гэтыя дашкольныя выхаваўчыя ўстановы працуюць на адкрытым паветры, часцей за ўсё ў лесе, парку і ў падобным асяроддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0