Спецслужбы ЗША пачалі ім цікавіцца яшчэ ў 2014 годзе, адразу пасля таго, як ён пад ціскам уладаў прадаў сваю долю ва Укантакце і назаўсёды з'ехаў з Расіі.
Агенты цікавіліся яго працай у сацыяльнай сетцы і сувязямі з расійскімі ўладамі. Пазней агенты ФБР пачалі цікавіцца яго працай у папулярным мэсэнджары Telegram і шыфраваннем паведамленняў у ім.
«Мне не спадабаліся гэтыя пытанні, — сказаў Дураў. — Я не хацеў рабіцца амерыканскім кратом, таму я проста даў ім мінімум інфармацыі, якая ўжо і да гэтага была распаўсюджаная ў СМІ».
У маі 2016 года, калі Павел Дураў разам з групай распрацоўшчыкаў прыехаў у ЗША на канферэнцыю Google, два агенты ФБР раніцай прыйшлі да яго на арандаваную хату і пачалі задаваць пытанні пра «Тэлеграм».
Яны сказалі, што паважаюць пазіцыю Дурава і прапанавалі стварыць сакрэтны канал, праз які можна было б абменьвацца інфармацыяй аб канкрэтных карыстальніках мэсэнджара ў выпадку ўзнікнення тэрарыстычнае пагрозы.
Падчас гэтага ж візіту аднаго з распрацоўшчыкаў «Тэлеграма» дапыталі супрацоўнікі кібербяспекі, а затым і агенты ФБР. Іх па-ранейшаму цікавіла праца мэсэнджара. Агенты прапаноўвалі «дзясяткі тысяч даляраў» у абмен на неабходную інфармацыю. Пасля заканчэння размовы распрацоўшчык адразу расказаў пра тое Дураву..