Рамонт — справа, якая заўсёды мае два бакі: пазітыўны і негатыўны. Спецыялісты кампаніі «Гармония уюта» лічаць, што першы звязаны з натхненнем: чалавек уяўляе, як будзе выглядаць яго новы інтэр’ер і з нецярпеннем чакае, калі дызайнерскі праект або ўласныя задумкі стануць рэальнасцю. Негатыўны бок палягае ў тым, што рамонт звычайна забірае шмат сіл і нерваў. Аднак пазітыўны настрой і правільнае планаванне ўсіх дзеянняў падчас рамонту дапамогуць зрабіць дом больш прыгожым і ўтульным, зэканоміўшы свае нервы, час і самае галоўнае — грошы.

Як ашчадзіць час і грошы

Для поспеху ў любой складанай справе патрэбны план. Трэба дакладна разумець, чаго вы хочаце і што патрабуецца зрабіць, каб атрымаць жаданае. Чым больш спланаванымі будуць вашыя дзеянні, тым больш рэсурсаў вы зэканоміце.

Звычайна планаваннем займаюцца дызайнеры. Выслухаўшы вашыя пажаданні, яны прапаноўваюць некалькі варыянтаў новага інтэр’еру, а пасля выбранага канчатковага дызайну распрацоўваюць каштарыс. Звычайна гэты каштарыс даволі паверхнасны, а больш падрабязныя выдаткі на рамонт падлічваюцца брыгадай, якая будзе займацца ўвасабленнем дызайнерскіх малюнкаў у рэальнасць.

Гэта — ідэальны план для эканоміі часу і нерваў, але, на жаль, ён не падыходзіць для эканоміі грашовых сродкаў. Як дзейнічаць, калі вы не жадаеце выдаткоўваць грошы на дызайнераў, а плануеце самі кіраваць сваім рамонтам?

Спецыялісты прапануюць лепшы выхад з гэтае сітуацыі — карыстацца паслугамі найменшае колькасці пасярэднікаў, а таксама шукаць зніжкі і спецыяльныя прапановы.

Для эканоміі часу вельмі карысным будзе выбраць кампанію, якая б прапанавала як мага больш розных паслуг, каб не трэба было ездзіць па ўсім горадзе, асобна купляючы дзверы, вокны, мэблю і будаўнічыя матэрыялы і каб не трэба было асобна абзвоньваць розных прадаўцоў і прымаць званкі ад іх.

Такіх шматпрофільных кампаній няшмат, і ўсе яны дастакова вялікія, што, безумоўна, падвышае давер да якасці іх паслуг. Адна з такіх кампаній — «Гармония уюта», якая знаходзіцца на рынку ўжо дзевяць гадоў і мае 10 узнагарод за выдатныя вынікі сваёй дзейнасці.

Чаму мы вырашылі расказаць менавіта пра гэтую кампанію? Справа ў тым, што на беларускім сайце otzyvy.by, дзе карыстальнікі могуць пакідаць свае водгукі і ставіць адзнакі розным фірмам, менавіта «Гармония уюта» займае першае месца ў ТОП-100 рэкамендаваных кампаній і з 2013 года трымае тытул «Самай спагадлівай кампаніі».

Звярнуўшыся да «Гармонии уюта», можна адным стрэлам забіць адразу шмат зайцаў. Галоўным кірункам каманіі з’яўляюцца нацяжныя столі, але тут вы можаце набыць і дзверы, і мэблю, і рольшторы, і нават фоташпалеры (любы малюнак друкуецца на спецыяльных белых шпалерах, якія вырабляюцца ў Нямеччыне) і фотакарціны.

Дарэчы, менавіта нацяжныя столі, якія вырабленыя з плёнак высокае якасці, прывялі кампанію да такога поспеху, а шчырае стаўленне да кожнага кліента — да высокіх адзнак і добрых водгукаў. Вось некалькі з іх, якія былі апублікаваныя за апошні час:

Прапануем вам паглядзець на столі, якія былі зробленыя майстрамі «Гармонии уюта». Сапраўднае мастацтва!

Вы, напэўна, заўважылі што «Гармония уюта», пры ўсёй разнастайнасці сваіх паслуг, не можа прапанаваць вам абсалютна ўсе неабходныя для рамонту матэрыялы (напрыклад, пакрыцці для палоў, вокны, будаўнічыя матэрыялы). Але і з гэтае сітуацыі ёсць выйсце для эканоміі вашага часу і грошай. «Гармония уюта» супрацоўнічае шмат з якімі іншымі кампаніямі, кантактамі якіх падзеліцца з вамі і, больш за тое, дасць зніжку да 10% на іхнія паслугі!

Калі пачынаць рамонт

Лепшы час для рамонту — гэта пачатак ці сярэдзіна восені, калі яшчэ цёпла і можна адкрываць вокны. Да таго ж, у гэты перыяд пачынаюцца традыцыйныя восеньскія зніжкі і распродажы матэрыялаў. Вось некалькі парадаў, якія дапамогуць вам зрабіць якасны і недарагі рамонт:

  • Не эканомце на добрым інструменце. Нават маючы якасны і дарагі матэрыял для аздаблення можна загубіць усю працу, карыстаючыся таннымі дапаможнымі сродкамі. Можна ўзяць інструмент у знаёмых або напракат за невялікія грошы;
  • Хутчэй за ўсё, не вы адныя робіце рамонт дома, таму праблему з вывазам буйнагабарытных адкідаў можна вырашыць, дамовіўшыся з суседзямі аб сумесным найманні машыны для іх.
  • Не варта эканоміць на такіх рэчах як электраправодка і іншыя камунікацыі, бо ліквідацыя недаробак і хуткі знос па прычыне няякасных матэрыялаў выйдуць вам у капеечку (скупы плаціць двойчы);
  • Старанна вывучыце ўсе тэндэнцыі ў дызайне інтэр’еру. Праз некаторы час ваш рамонт можа стаць неактуальным, і прыйдзецца зноў траціць грошы на новы інтэр’ер.

І заўсёды памятайце, што без выразнага плана вы можаце апынуцца тым самым суседам, які гадамі нешта свідруе за сцяной.

Больш за 130 чалавек працуюць у кампаніі «Гармония уюта» ў 10 гарадах Беларусі. 13 брыгад мантажнікаў забяспечваюць своечасовае, хуткае і якаснае аказанне паслуг.

Больш за 130 чалавек працуюць у кампаніі «Гармония уюта» ў 10 гарадах Беларусі. 13 брыгад мантажнікаў забяспечваюць своечасовае, хуткае і якаснае аказанне паслуг.

Адрас: вул. Леніна, д. 9-44а, ТЦ «Цівалі», 2 паверх, павільён 210

Кантакты: +375 29 556-08-08, +375 44 556-08-08, garmonia.by

Рэжым працы: пн-пт: 09.00-20.00, сб-нд: 10.00-20.00

Артыкул публікуецца на правах рэкламы. Прыватнае прадпрыемства «Гармонія-сэрвіс», УНП 191815398

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?