Цяпер рэйтынгавыя замежныя фільмы і серыялы ў Full HD можна ўбачыць у дзень прэм'еры, адначасова з усім светам. Гаворка ідзе пра хіты вядучых тэлеканалаў і студый свету: Fox, Showtime, Starz, BBC, Sony Pictures і г.д. Анлайн-кінатэатр таксама валодае эксклюзіўнымі правамі на паказ серыялаў і фільмаў студыі HBО (у ліпені 2017 года прэміяльныя сэрвісы Amedia TV атрымалі брэндынг HOME OF HBO і ўвайшлі ў міжнародную сям'ю HBO). Тэхналагічнае суправаджэнне сэрвіса voka і інтэграцыю ў яго «Амедыятэкі» для абанентаў velcom ажыццяўляе кампанія SPB TV.

Абаненты voka могуць карыстацца каталогам «Амедыятэкі» бясплатна на працягу першага тыдня. У наступным кошт падпіскі складзе 0,45 рубля за суткі — за гэтую суму абанент атрымае доступ да ўсяго кантэнту пакету Amediateka. Падключыцца да voka могуць абаненты ўсіх аператараў сувязі, прычым для гэтага падыдзе любая фіксаваная альбо бесправадная сетка. Калі карыстацца дадаткам праз 3G-сетку velcom, то трафік не тарыфікуецца.

Унікальнасць раздзелу заключаецца яшчэ і ў тым, што глядзець серыялы можна як на рускай, так і на мове арыгіналу — з субтытрамі ці без. Анлайн-кінатэатр даступны на смартфоне і камп'ютары, а таксама на тэлевізары праз прыстаўкі Google Chromecast або Apple TV.

Voka ўключае каля 60 тэлеканалаў, тры кіназалы і бібліятэку фільмаў. Гледачам даступныя такія інтэрактыўныя функцыі як паўза, архіў тэлеперадач і «перамотка» эфіру. Акрамя гэтага, у дадатку рэалізаваны шэраг іншых карысных функцый: рэкамендацыі відэа на падставе прагледжанага раней, магчымасць заводзіць некалькі профіляў і ўсталёўваць на іх абмежаванні па кантэнце (бацькоўскі кантроль), здольнасць платформы «запамінаць» месца, дзе вы прыпынілі прагляд і многае іншае.

«Супрацоўніцтва velcom і «Амедыятэкі» адкрывае шырокія магчымасці па развіцці рынку забаўляльнага кантэнту ў Беларусі. Цяпер гледачы могуць глядзець папулярныя серыялы і фільмы ў дзень прэм'еры, прычым легальна і ў высокай якасці. Гэта дае карыстальнікам большы выбар, эканоміць час і спрашчае атрыманне доступу да новых эпізодаў», — падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара velcom Антон Бладзік.

«Мы рады пачатку супрацоўніцтва з velcom і пашырэнню магчымасцяў для гледачоў «Амедыятэкі» ў Беларусі. Упэўненыя, што наш эксклюзіўны серыяльны кантэнт будзе запатрабаваны сярод абанентаў аператара», — каментуе генеральны дырэктар Amedia TV Дзяніс Гаршкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0