06.09.2017 / 14:53

Знайшлі фінансаванне для аўтамабіля, які можа лётаць 300 км/г без узлётнай паласы ВІДЭА 6

У стартапа Lilium, які займаецца распрацоўкай аўтамабіля, які можа лётаць, зараз з'явіцца больш магчымасцяў працаваць над праектам. У яго ўклалі грошы кампанія Tencent, якая развівае месенджар WeChat, фонд LGT і кампанія Obious Ventures, якой валодае сузаснавальнік Twitter Эван Уільямс. Гэта дапаможа кампаніі павялічыць штат супрацоўнікаў і, магчыма, хутчэй выпусціць свой аўтамабіль з магчымасцю палётаў, паведамляе TechCrunch.

Рэвалюцыйны апарат будзе мае назву Lilium Jet. Ён будзе ездзіць па зямлі, як аўтамабіль, узлятаць і сядаць вертыкальна, як верталёт, і лётаць з высокай хуткасцю, як самалёт. Гэты апарат стане ўніверсальным сродкам перасоўвання, бо не патрабуе ўзлётнай паласы і на ім можна пераадольваць адлегласць па паветры без аніякіх перашкод. Таксама Lilium Jet зможа завісаць у паветры на месцы.

Lilium Jet зможа развіваць хуткасць у паветры да 300 км/г і пралятаць да 300 км ад аднаго зараду батарэі. Кампанія плануе, што апарат будзе працаваць толькі ад аднаўляльнай энергіі. У фінальнай версіі салона будзе месца для 5 людзей.

У красавіку 2017 года прайшло першае выпрабаванне двухмеснага прататыпа Lilium Jet, але без пілота ў кабіне.

Першае выпрабаванне з пілотам запланавана на 2019 г., а ўжо ў 2020 годзе з'явяцца першыя таксі Lilium Jet, якія будуць здольныя лётаць.

nn.by

5
Аляксей / Адказаць
06.09.2017 / 15:40
Карацей колькасць загінулых у транспартных здарэннях у будучыне узрасце. Машыны будуць яшчэ і на голавы падаць о_О
0
Коля / Адказаць
06.09.2017 / 16:11
Алиса...Миелофон...Космозо...
0
алекс / Адказаць
06.09.2017 / 16:47
Картина маслом: а в Беларуси Лукашенко вводит т.н. "налог на тунеядцев" и утверждает что капитализм это зло.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру