Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Цэны на сельгаспрадукцыю ў Беларусі расці не будуць, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы пасля прыёму грамадзян у Саўміне.

Адказваючы на пытанне, ці не будзе восенню ўсплёску цэн на сельгаспрадукцыю, віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што павелічэння цэнаў не адбудзецца. «У нас па цэнах індэкс стаіць на ўзроўні 98-99%, толькі хлебабулачныя вырабы падскочылі (105%), і то ў рамках інфляцыі. Цэны на птушку стаяць на месцы, на свініну, ялавічыну - на месцы. Росту цэн быць не павінна і не будзе», — канстатаваў ён.

У пачатку жніўня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сезонных ваганняў цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў Мінску. «Па запасах на зіму для двухмільённага Мінска і гасцей, якія прыедуць, дамовы павінны быць заключаны. Вы закупіце столькі, колькі трэба, каб у нас не было сезоннага вагання цэнаў», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?