06.09.2017 / 16:45

Мінадукацыі: «Платных «недадлёнак» не будзе» 8

«Наша Ніва» паведамляла пра новую практыку некаторых школ, што прапаноўвалі бацькам школьнікаў малодшых класаў пакідаць дзяцей у платных групах да пачатку заняткаў (9.00).

Як выяснілася, гэта была прыватная ініцыятыва асобных школ, сказалі нам у Міністэрстве адукацыі.

«Такіх груп не будзе! І не павінна быць. Ужо прымаюцца меры, мы забаронім збіраць грошы. У нас і прадлёнкі бясплатныя, ніякіх платных «недадлёнак», — сказала нам прэс-сакратарка Мінадукацыі Людміла Высоцкая.

Мы запыталіся таксама, як гэтае пытанне будзе рэгулявацца — ці будзе нейкі ўнутраны нарматыўны акт?

«Унутраных актаў мы не рыхтуем. Гэта будзе размова па тэлефоне з кіраўніком аддзела адукацыі», — сказала яна.

Арцём Гарбацэвіч

1
Галина Большакова / Адказаць
06.09.2017 / 17:19
"Недадлёнак". Калька с русского получилась , по-моему,  какая-то корявая. Может я не права. Длить - доужыць.?
1
касільер / Адказаць
06.09.2017 / 17:54
якім чынам будуць пакараны тыя, каму народ  беларускі не дазволіў грошы збіраць з нагоды недасыпу колі? ясна бачым, што спроба нарадзілася не ў школе, а вышэй. 
0
Саша / Адказаць
06.09.2017 / 18:08
Да,не прошли поборы, опасно сегодня еще больше настраивать людей против самизнаитекого.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру