Ілюстрацыйная выява

Ілюстрацыйная выява

Лічыцца, што першыя земнаводныя з'явіліся крыху больш за 300 мільёнаў гадоў назад, аднак вынікі даследавання выкапнёвай рыбы, выяўленай у кар'еры Нінся на поўначы Кітая, адсоўваюць гэтую дату на некалькі дзесяткаў мільёнаў год назад. Закамянеласць належыць да новага віду лопасцяпёрых рыб (класа касцяных рыб) Hongyu chowi. Прадстаўнікі гэтага віду дасягалі каля 1,5 метраў у даўжыню і жылі 370-360 мільёнаў гадоў таму.

Будова H. chowi нагадвае будову першых чатырохногіх жывёл. Напрыклад, у рыбы быў плечавы пояс, характэрны для земнаводных. На думку навукоўцаў, некаторыя віды рыб больш цесна звязаныя са з'яўленнем чатырохногіх жывёл, чым лічылася раней.

«H. chowi вельмі падобныя да першых земнаводных. Не выключаю, што першыя чатырохногія жывёлы і лопасцяпёрыя рыбы эвалюцыянавалі незалежна або паралельна», — адзначыў аўтар даследавання Марцін Браз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0