Каля 7 гадзіны раніцы ў Ровенскай вобласці на трасе Кіеў — Ковель — Ягадзін адбылося сутыкненне «Опеля Амегі» з грузавіком DAF.

Тут і ніжэй фота: npu.gov.ua

У легкавіку знаходзіліся вядомыя ва Украіне палітолагі і журналісты Аляксандр Маслак, Аляксей Курынной, Аляксандр Ніканораў, Уладзімір Карагяўр, Сяргей Папоў. Яны ехалі ў Кіеў з Варшавы, дзе ўдзельнічалі ў канферэнцыі «Стратэгія супрацоўніцтва дзяржаваў Міжмор'я ва ўмовах гібрыднай вайны». Чацвёра памерлі на месцы, Папоў — у рэанімацыі.

Як паведамляюць украінскія СМІ, машына, у якой знаходзіліся палітолагі, выехала на сустрэчную паласу. «Папярэдняя версія — занос на вялікай хуткасці на мокрай дарозе», — напісаў на сваёй старонцы Юрый Раманенка.

Аляксандр Маслак добра арыентаваўся ў беларускіх рэаліях. Выступаў экспертам у беларускіх СМІ, меў публікацыю ў часопісе «Палітычная сфера».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?