У Мексіканскім заліве шторм сфармаваўся «Каця», паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Нацыянальны цэнтр ураганаў ЗША.

Новы шторм ідзе следам за ураганам «Ірма», ён знаходзіцца прыкладна ў 165 км на ўсход ад мексіканскага горада Тампіка і рухаецца на ўсход і паўднёвы ўсход з хуткасцю 4 км/ч.

Паводле даных метэаролагаў, максімальная хуткасць трапічнага шторму «Каця» дасягае 65 км/ч і будзе ўзмацняцца ў бліжэйшыя два дні.

Раней урагану «Ірма» была нададзеная пятая катэгорыя магутнасці з пяці магчымых. З-за яго ў асобных рэгіёнах ЗША быў абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі. З-за магчымых разбурэнняў у Фларыдзе, Пуэрта-Рыка і на Віргінскіх астравах праводзілася эвакуацыя мясцовых жыхароў і турыстаў. Спецыялісты прагназавалі, што ўраган «Ірма» будзе мацнейшым за «Харві», які прынёс у жніўні ў ЗША моцныя разбурэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0