У Хельсінкі (Фінляндыя) пачаў працу Еўрапейскі цэнтр перадавога досведу па барацьбе з гібрыднай пагрозай, перадаюць інфармагенцтвы.

У дадзены момант у цэнтры прадстаўленыя 12 краін: Вялікабрытанія, ЗША, Францыя, Эстонія, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Фінляндыя, Іспанія, Германія, Швецыя.

Сёння адбыўся семінар высокага ўзроўню, у якім узялі ўдзел каля 100 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі ЕС і НАТА. Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя хатняй старонкі цэнтра hybridcoe.fi.

Як адзначаецца, гібрыдная пагроза ўключае шырокі круг пытанняў, для вырашэння якіх неабходныя інструменты як на нацыянальным узроўні, так і на ўзроўні рэгіёнаў, ЕС і НАТА. Задача цэнтра — спрыяць разуменню гібрыднай пагрозы, развіваць сетку экспертаў і ажыццяўляць навучанне спецыялістаў.

Афіцыйнае адкрыццё Еўрапейскага цэнтра перадавога досведу адбудзецца 2 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0