Пасля шасці паразаў на старце мінскае «Дынама» нарэшце перамагло. У сераду дынамаўцы выйгралі ў гасцях у «Сочы» 4:2 (0:1, 2:1, 2:0).

У беларускага клуба шайбы закінулі: двойчы Фантэйн, Клінкхамер, Кітараў.

Пасля 7 гульняў мінскія дынамаўцы дзеляць з рыжскімі 12 і 13-е месцы. Беларусы ўсё ж знаходзяцца ніжэй: у латвійскага «Дынама» — дзве перамогі (адна чыстая, другая ў авертайме).

***

Наступны матч у мінчукоў — 8 верасня ў гасцях супраць «Тарпеда».

Матч у Мінску — 11 верасня супраць «Трактара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0