Беларусь і яшчэ восем краін могуць прапусціць чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы, паведамляе Inside The Games.

У гэтыя выходныя камісія Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) разгледзіць пытанне ўдзелу краін з шматлікімі допінгавымі парушэннямі ў чэмпіянаце свету 2017 года. Даклад камісіі будзе прадстаўлены выканаўчай радзе IWF ў канцы верасня.

Краіны, якія мелі тры i больш выпадкаў выкарыстання забароненых рэчываў спартоўцамі, могуць быць адхіленыя. Пераправеркі допінг-пробаў Пекіна-2008 і Лондана-2012, ініцыяваная Міжнародны алімпійскім камітэтам (МАК), паказала, што такіх краін дзевяць.

У пералік каманд, якія, імаверна, будуць адхіленыя ад спаборніцтваў, уваходзіць і беларуская зборная, 7 членаў якой былі абвінавачаныя ў допінгу.

Акрамя Беларусі, турнір могуць прапусціць каманды Кітая, Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Расіі, Малдовы, Украіны і Турцыі.

Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы пройдзе з 28 лістапада па 5 снежня ў амерыканскім Анахайме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?