Парламент Каталоніі пасля 11 гадзін дэбатаў ухваліў закон аб рэферэндуме аб незалежнасці, які павінен прайсці 1 кастрычніка.

За закон, які рэгламентуе парадак аддзялення гэтага рэгіёну ад астатняй Іспаніі, прагаласавалі 72 дэпутаты, 11 устрымаліся. Прадстаўнікі Сацыялістычнай партыі Каталоніі і Народнай партыі пакінулі залу перад галасаваннем.

Урад Іспаніі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд. Мадрыд заклікае суд не толькі адмяніць рашэнне Барселоны, але і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці сепаратыстаў. Канстытуцыя Іспаніі не дапускае падзел краіны.

Падчас рэферэндуму жыхарам гэтай іспанскай правінцыі зададуць пытанне аб тым, ці жадаюць яны, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай з рэспубліканскай формай праўлення.

Па дадзеных Reuters, колькасць прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі зніжаецца па меры паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў Іспаніі, аднак большасць каталонцаў хочуць мець магчымасць прагаласаваць па гэтым пытанні.

Мінулы рэферэндум аб незалежнасці прайшоў у Каталоніі ў лістападзе 2014 года. Канстытуцыйны суд Іспаніі абавязаў Каталонію адмяніць галасаванне, таму рэферэндум зрабілі нефармальным. Тым не менш, на ім больш за 80 адсоткаў прагаласавалі за аддзяленне ад Іспаніі.

Чытайце таксама:

Сёлета ў Еўропе можа з'явіцца новая дзяржава. Якой яна будзе?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?