28-гадовы галкіпер беларускай зборнай Аляксандр Гутар стаў гульцом адэскага «Чарнаморца».
Нядаўна Гутар па пагадненні бакоў скасаваў кантракт з «Тосна», у якім знаходзіўся на кантракце ўсяго два месяцы, але так і не дэбютаваў за расійскі клуб.
«Чарнаморац» узначаліў беларускі спецыяліст Алег Дулуб, а трэнерам варатароў будзе працаваць Васіль Хамутоўскі.
Пасля шасці тураў у актыве «Чарнаморца» усяго адзін бал і апошняе, 12-е, месца ў табліцы ўкраінскай прэм'ер-лігі.