07.09.2017 / 13:33

Аршанская бітва: 10 момантаў  43

Расказвае гісторык Алесь Краўцэвіч.

1. Сярод сімвалаў незалежнасці. «Трывала «забытая» за савецкім часам, бітва стала славутай, калі аднавілася незалежнасць Беларусі, у час посткаланіяльнай эйфарыі і фармавання ідэалогіі вызвалення. Тады і быў уведзены Дзень беларускай вайсковай славы, 8 верасня, у дзень перамогі пад Оршай.

2. Чаму Орша, а не Грунвальд? Беларусы там сёння — «бедныя сваякі». А Аршанская бітва, па-першае, адбывалася на нашай тэрыторыі. Па-другое, яна была абарончая. І па-трэцяе — гэта была бітва з самым страшным ворагам на працягу ўсёй гісторыі Беларусі.

3. Канкістадоры. Мілітарызаваная Маскоўская дзяржава, прапарцыйна большая за ВКЛ, нарасціла вайсковую сілу ў мангола-татарскія часы. Калі ярмо было скінутае, яны кінулі гэтую вайсковую масу на Захад і пасля на Сібір — як некалі іспанцы, пасля сканчэння Рэканкісты, — на Амерыку.

4. Орша як пазітыў. Для ВКЛ навала такой масы маскоўцаў была нечаканасцю. Ад сярэдзіны XV стагоддзя раз за разам з-за ўсходняй мяжы з’яўлялася войска і несла спусташэнне. І немагчыма было яго спыніць. І пад Оршай — удаецца не проста спыніць, а знішчыць. Гэта была яркая перамога сярод страшнай паласы паразаў.

5. Чаму войска ВКЛ саступала па колькасці маскоўскаму. Каб наймаць войска, трэба грошы. А шляхецкія ўладанні ВКЛ былі вызваленыя ад дзяржаўных падаткаў. Каб атрымаць грошы на войска, вялікаму князю трэба была згода Сойму, якую блакавалі дэпутаты з цэнтральных ваяводстваў. Ім не было справы да вайны. Масковія, цэтралізаваная да дэспатызму дзяржава з жорсткай падаткавай сістэмай, выйгравала. Маючы грошы, наймала генуэзскую пяхоту. Маскоўская выведка па ўсёй Еўропе шукала артылерыйскія тэхналогіі, майстроў і артылерыстаў.

6. У чым майстэрства Астрожскага. Паводле агульнапрынятай версіі, гетман Астрожскі дабіўся поспеху, падманным адступленнем завабіўшы маскоўскае войска ў засаду і расстраляўшы з гармат. Майстэрства было — ведаць, дзе паставіць гарматы і менавіта на іх вывесці асноўную масу варожага войска.

7. Як кіравалі войскам. Як мог палкаводзец у XVI стагоддзі кіраваць шматтысячнымі атрадамі, змушаючы іх выконваць правільныя манеўры? Існавала сістэма інфармавання — група ганцоў, якія перадавалі загады гетмана камандзірам харугваў. Камандзір даваў сігналы харугве з дапамогай трубаў, ражкоў. Была і сістэма сігналаў харугвай — вялізным сцягам — асабліва падчас бітвы, у агульным галасе. Напрыклад, можна было паказаць змену кірунка атакі.

8. На Крапівенскім полі марна штосьці шукаць. Ідэя раскопак выклікае скепсіс. Даспехі, зброя — усё гэта каштавала як маёнтак. Забітых абдзіралі, забіраючы ўсё. Нават стрэлы, якія не пацэлілі.

9. Вобраз гетмана Астрожскага ламае расейскую ідэалагему. Маўляў, войны з ВКЛ — гэта процістаянне праваслаўнай Русі каталіцкаму Захаду. Астрожскі быў праваслаўны, ён сядзеў у маскоўскай вязніцы. Ён мог перайсці на бок Масквы, як зрабілі многія, але з першай магчымасцю ўцёк. Абраў змаганне за Айчыну. Для яго праваслаўная Масква была страшнейшай за каталіцкі Захад.

10. Аршанская перамога тармазнула экспансію. Масква перастала бяздумна пасылаць атрады ў ВКЛ. Наша дзяржава атрымала перадышку. У выніку XVI стагоддзе стала залатым векам беларускай культуры.

Запісаў СМ

35
Щаранский / Адказаць
07.09.2017 / 13:55
оборонительная война?
Поводом к началу новой войны стали арест и смерть сестры Василия III, великой княгини литовской Елены Ивановны, и заключение договора между Великим княжеством Литовским и Крымским ханством, следствием которого стали многочисленные набеги крымских татар на земли Русского государства в мае-октябре 
ну-ну.
7
правінцыял / Адказаць
07.09.2017 / 14:07
11 момант: Аршанская бітва - выйгранная бітва ў прайгранай вайне. 
77
Serg / Адказаць
07.09.2017 / 14:32
Что вы хватаетесь за эти битвы. Только народ друг против друга настраиваете. Догадайтесь кому это выгодно. Мало ли было междуусобных войн между отдельными княжествами на Руси. Братья друг против друга шли воевать за непонятные цели и никому не нужные богатства. Высшая ценность человека - это его жизнь. И ее не стоит терять на радость врагам. Удельные княжества объединились чтобы дать отпор внешним врагам и укрепить свою государственность. вот и нам нужно объединиться для того чтобы отбиваться от внешних врагов и улучшить жизнь всего народа, а не отдельных сомнительных, с точки зрения интеллекта и человеческих качеств, политических элит.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру