president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік Беларусі, прэзідэнт НАК Аляксандр Лукашэнка сёння на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў жорстка раскрытыкаваў выступленні беларускіх спартсменаў на розных міжнародных стартах апошнім часам, піша БелТА.

Закранаючы матчы беларускай футбольнай каманды, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў адборачным турніры чэмпіянату свету яна саступіла нават зборнай Люксембурга [0:1].

«Гэта хутчэй бы забыць. Гэта ж не справа — такое стаўленне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Незадаволены кіраўнік дзяржавы і выступленнем хакейнага клуба «Дынама-Мінск», які ў чэмпіянаце КХЛ дапусціў серыю крыўдных пройгрышаў [шэсць паразаў запар і адна перамога — НН].

«Не радуйцеся, што з'ездзілі ў Сочы і выйгралі [учора «Дынама» перамагло ХК «Сочы» з лікам 4:2 — НН]. Гэта сведчыць аб тым, што гуляць умееце, але не гуляеце. Сорамна глядзець, як катаюцца на каньках», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што не паказалі годных вынікаў і нацыянальныя каманды на мінулых чэмпіянатах свету па лёгкай атлетыцы, мастацкай гімнастыцы і дзюдо. «На што грошы трацім?» — задаў рытарычнае пытанне Лукашэнка.

«У вас ёсць час для таго, каб перабудавацца, памяняць трэнераў, калі трэба. Калі хочаце нешта заваяваць у спорце, трэба быць на галаву вышэй за іншых. Усе павінны быць безумоўнымі лідарамі. Спагнанне з кіраўнікоў федэрацый будзе жэстачайшым. Прыходзьце па грошы, калі будзе перспектыўны спартсмен і трэнер. Пад гэта грошы мы будзем выдзяляць, а потым патрабаваць ад іх за вынік. И спыніце спасылацца на нейкія перабудовы, змену пакаленняў, — запатрабаваў кіраўнік. — Грошы атрымаюць — гэта маё цвёрдае патрабаванне да НАКу і ўраду — толькі спартсмен і трэнер. Вынік далі — прыходзьце і прасіце, што хочаце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0