Пастаноўка, прысвечаная прыгодам Дораці і яе сяброў у Чароўнай краіне Оз, ажыццёўлена дзіцячым тэатрам «Кропка» па кнізе Лайма Фрэнка Баўма. Гэта ўжо трэці праект новага тэатра пасля «Снежнай каралевы» і «Маленькага прынца».

Адметная асаблівасць усіх спектакляў «Кропкі» — адсутнасць бар'ера паміж залай і сцэнай, а таксама пастаяннае ўзаемадзеянне з маленькімі гледачамі. У новым спектаклі яны пераўвасабляюцца ў Жавуноў — жыхароў казачнай краіны, якія дапамагаюць Дораці і яе сябрам ва ўсіх прыгодах. А ў канцы кіраўнік Чароўнай краіны Оз асабіста ўзнагароджвае кожнага гледача.

— У нас ніхто не патрабуе ціха сядзець на месцы. Яны аказваюцца ў іншай рэальнасці і маюць поўнае права яе даследаваць, — распавядае прадзюсар праекта Сямён Шапчыц. — Разам з героямі спектакля маленькія гледачы ідуць у Ізумрудны горад, дапамагаючы Дораці, Пудзілу, Жалезнаму Дрывасеку і баязліваму Льву разгадваць загадкі, знайсці падказкі і пераадолець усе перашкоды на іх шляху.

Рэжысёр пастаноўкі Юлія Альшэўская, мастак — Аляксандра Кавальчык. У ролях: Віталь Халадок, Ігар Пятроў, Вольга Фёдарава, Наталля Горбань, Наталля Капітонава, Вольга Здзярская, Алена Барсукова, Карына Самцова, Мікалай Варабей.

У ролях: Віталь Халадок, Ігар Пятроў, Вольга Фёдарава, Наталля Горбань, Наталля Капітонава, Вольга Здярская, Алена Барсукова, Карына Самцова, Мікалай Верабей.

«Маленькі прынц» — дзіцячае квэст-шоу

Дзіцячы тэатр «Кропка» — ТРЦ Galleria Minsk, 5-ы паверх, з 9 верасня па 19 лістапада 2017 года

Паказы: серада-чацверг 18:30, субота 11:30 і 17.00, нядзеля 11.30 і 13.30.

Квіткі па буднях: 20 руб. (адзіночны, дзіця можна пакінуць), 50 руб. (сямейны, 3 чал)

Квіткі па буднях: 25 руб. (адзіночны, дзіця можна пакінуць), 65 руб. (сямейны, 3 чал)

Без камісіі: у тэатры «Кропка» і на сайце www.teatrkropka.by

З камісіяй: Bileti.by

Інфалінія: (029) 650 99 99.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0