Не так даўно мы пісалі пра магчымасці, што існуюць у Мінску для моладзі, якой нецікава займацца толькі вучобай, а мэйнстрымныя месцы ўжо паднадакучылі. Цяпер жа вырашылі прапанаваць варыянты творчых заняткаў, якія падыдуць не толькі маладзёнам і тынэйджарам, але і людзям «трошкі за трыццаць».

І хоць сучасны свет вельмі дынамічны і загружаны, многія паспяховыя людзі адзначаюць, што часта, каб усё паспяваць, важна разнастаіць сваю дзейнасць. Ды і дадатковая самаадукацыя — штука карысная. Таму раім пастарацца адшукаць хоць крышку вольнага часу ды знайсці сабе яшчэ адзін занятак па душы. Ніжэй прапануем варыянты, як сябе рэалізаваць у творчым ці адукацыйным кірунку, магчыма, нешта з іх вам прыдасца цікавым.

Speak English, please

Навучыцеся ўрэшце размаўляць па-англійску. Вы, пэўна, выдатна разумееце, што англійская мова — ці не самы неабходны skill nowadays.

Вучыць англійскую можна рознымі шляхамі, але няма сумневаў, што вучыць яе трэба. Многім складана прымусіць сябе рабіць гэта самастойна, ды і цяжкавата абыходзіцца без падказак і дапамогі дасведчаных.

Мы прапануем звярнуцца да адмыслоўцаў школы 5 o'clock English. Хто даўно чытае «НН», ведае, што лабіруем мы не ўсіх запар, а тых, каму давяраем і самі высока ацэньваем. Што наконт «Файв оклок», то гэтыя курсы ад самага пачатку іх існавання наведвае адзін з журналістаў «НН» Ілля Параскевіч.

«Займаюся трошкі болей за год, і выразна адчуваю, як змяніўся мой узровень за гэты час, як пашырыўся слоўнікавы запас… Справа ў тым, што ў гэтай школе маленькія групы — максімум восем чалавек, і заняткі ладзяцца з апорай на кэмбрыджскі метад, таму мы даволі хутка пераходзім, напрыклад, з pre-intermediate на intermediate».

Яшчэ адна фішка 5 o'clock English у тым, што там займаюцца людзі дарослыя, нават падлеткаў няма. Таму вы не будзеце адчуваць сябе «старыканам» сярод дзяцей: і навучэнцы, і выкладчыкі — усе стасуюцца на роўных і падыход у навучанні выкарыстоўваецца адпаведны: нефармальны і без ценю прымусу або ціску.

Прыемны бонус: заснавальнікі 5 o'clock English падтрымліваюць беларускую мову і прапануюць чытачам, якія звернуцца да іх па-беларуску, зніжку 12% на першы семестр.

Калі вы адчуваеце жаданне і неабходнасць вучыць англійскую, паспрабуйце звярнуцца ў «Файв о`клок» (+375(44) 565-58-75). Тым болей, што пробны занятак у іх бясплатны.

«Грай! Спявай…»

«Спявайце, людзі, песні сонца, бо песні сонца — гэта моцна…». Не хочаце пра сонца — спявайце пра іншае. Не цягне да спеваў — паспрабуйце граць. Сапраўды ж, можна звар'яцець, калі ўвесь час сядзець у офісе або займацца толькі фізічнай працай.

Музычная школа «Forte» — новы праект, проста створаны пад патрэбы дарослых і занятых людзей. Заснавальнікі школы прапануюць курсы вакалу, ігры на гітары ды фартэпіяна. Самае файнае ў падыходзе стваральнікаў школы — акцэнт на свабоду. Займацца можна пачынаць у любую пару года, скончваць таксама можаце ў любы час. Нават можна прыйсці ў школу з мэтай вывучыць адну ўпадабаную песню, для сябе ці каб зрабіць прыемнае блізкаму чалавеку. Вывучэнне адной песні на гітары з нуля, як адзначаюць выкладчыкі, займае ў сярэднестатыстычнага вучня меней за месяц.

Расклад у «Forte» падбяруць адмыслова пад вас. Працуюць тут спецыялісты, дарэчы, не пакладаючы рук: з 9-й ранку і да 23-й вечару. Займацца можна індывідуальна або ў пары з кімсьці, хто вам прыглянецца. Навучанне ў групах больш за два чалавекі не практыкуецца. І самае цікавае: трапіць на заняткі — ці то па ігры на інструментах, ці то па вакале — можа абсалютна кожны, незалежна ад узросту і музычных дадзеных. «Бо гэта міф, што музычны слых — выключна прыроджаная якасць, — сцвярджае заснавальніца школы Вольга Лысякова, — слых насамрэч трэніруецца, і навучыць можна любога».

Крыху здзівілі нас звесткі, што апошнім часам найбольшы попыт існуе на заняткі фартэпіяна і вакалам, мода ж на гітару крыху адышла. У любым выпадку, набіраюць на гэтыя курсы і ахвотных да ігры на фартэпіяна ці на гітары, і ахвотных паспяваць. Да таго ж, калі звернецеся са згадкай пра «Нашу Ніву», вам дадуць зніжку 5% на першы абанемент.

Звярнуцца можна па тэлефоне +375(33) 601-09-09 або запоўніўшы заяўку на сайце.

Мастацтва на любы густ

У гэтым месяцы ў Мінску нарэшце адкрываецца Еўрапейская акадэмія мастацтваў. У праграме — больш за пяцьдзясят розных курсаў, і прымаюць на іх усіх ахвотных, незалежна ад узросту і падрыхтоўкі. Прастора для выбару ўражвае: тут вы можаце навучыцца фатаграфаваць, здымаць прафесійныя відэаролікі, засвоіць навыкі тэлежурналістыкі, дызайну, малявання, аратарскага майстэрства і шмат чаго іншага.

Акадэмія дае даведку, пасведчанне і сертыфікат на англійскай мове, для самых актыўных і паспяховых магчыма працаўладкаванне. А можа, так станецца, што надзвычай паспяхова пройдзеце курс, напрыклад, відэажурналістыкі, а да таго часу ў «Нашай Ніве» з’явіцца дадатковая адпаведная вакансія.

Арганізатары даюць прыемную зніжку чытачам «НН» — 15%.

Запіс і ўсе пытанні па тэлефоне: +375(44) 716-00-63.

Танец як традыцыя

З 5 верасня Школа традыцыйнага мастацтва набірае ахвотных паспрабаваць сябе ў беларускіх народных танцах. Калі ў вас даўно ляжыць душа да беларускаскага традыцыйнага мастацтва, а цела прагне рухаў і гармоніі, — спрабуйце! І нават калі сумнеяцеся, раім паспрабаваць: так, сябра рэдакцыі IT-спецыяліст Дзяніс Гурыновіч досыць нечакана знайшоў сябе ў гэтай сферы. «Для мяне гэта самая сапраўдная аддушына пасля сутак сядзення за ноўтбукам!». Курс «Беларускі танец» працуе пад кіраўніцтвам вядомага этнахарэографа і даследчыка танцу Мікалая Козенкі.

Кантакты для даведак: +375 29 608-25-56, [email protected].

Стань рухавіком беларускай культуры

Актыўных, крэатыўных ці проста ахвотных рабіць нешта для беларускай культуры чакае «Арт-сядзіба».

Хочаце арганізоўваць канцэрты і фестывалі? Умееце фатаграфаваць і пісаць добрыя тэксты? А можа, вы паэт ці музыка, які хоча падзяліцца сваёй творчасцю з публікай, але мае патрэбу ў пляцоўцы ды прамоцыі? 

Калі нешта з гэтых характарыстык — пра вас, запаўняйце анкету, ды арганізатары абавязкова дадуць вам feedback.

Зычым вам абраць занятак, да якога напраўду ляжыць душа, жыць напоўніцу і памятаць запавет, якім кіруюцца самыя паспяховыя людзі: рух — гэта жыццё!

Артыкул апублікаваны на правах рэкламы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?