07.09.2017 / 15:06

Пуцін заявіў пра гатоўнасць даследаваць разам з ЗША далёкі космас, «калі якія-небудзь разумнікі не перашкодзяць» 13

Расія сумесна з ЗША ў будучыні плануе пілатаваныя пускі з касмадрома «Усходні» і вывучэнне далёкага космасу, калі якія-небудзь «разумнікі» ў Вашынгтоне не перашкодзяць, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас Усходняга эканамічнага форуму.

© РИА Новости / Сергей Мамонтов

Па словах прэзідэнта Расіі, касмадром «Усходні», які быў закладзены некалькі гадоў таму, ужо пачаў функцыянаваць, зробленыя першыя запускі ракет, і на сёння ёсць планы па будучых праектах, у тым ліку — сумесна з ЗША.

«У бліжэйшыя некалькі гадоў пяройдзем да таго, што гэта будзе першы сапраўдны буйнамаштабны грамадзянскі касмадром расійскі, з якога мы будзем даследаваць, у тым ліку, і далёкі космас, ажыццяўляць пілатуемыя палёты і так далей. Дарэчы, плануем гэта рабіць і са Злучанымі Штатамі — прынамсі, калі ўсякія разумнікі з розных структур амерыканскіх не перашкодзяць. Цікавасць да гэтага ёсць, у тым ліку, скажам, па вывучэнні Марса да 2030 года сумесна з амерыканскімі партнёрамі», - сказаў кіраўнік Расіі.

Касмадром «Усходні» будуецца ля горада Цыялкоўскі у Амурскай вобласці з 2012 года. Ён стане першым расійскіс касмадромам грамадзянскага прызначэння і дазволіць забяспечыць незалежны доступ Расіі ў касмічную прастору. Цяпер Расія карыстаецца пабудаваным яшчэ за савецкім часам касмадромам Байканур у Казахстане. 

nn.by

2
M113 / Адказаць
07.09.2017 / 15:25
Лол, проста лол. На рынку пускаў рускія нейкі час трымаліся дзякуючы савецкім напрацоўкам па РН, пакуль Маск не прыйшоў. А вось ў тым, што тычыцца саміх апаратаў, асабліва іх надзейнасці - поўны швах ад пачатку засваення космасу. І нават сённяшнія спробы зрабіць сваю спэйсгрэйд электроніку яшчэ вееельмі не хутка прывядуць да нечага, што будзе набліжацца да заходніх кампанентаў, калі мы кажам пра нейкія складаныя мікрасхемы. Нагадаю, што РФ нічога далей за зямную арбіту паспяхова не запускала, за ўвесь час свайго існавання, а ў фобасе былі не проста левыя часткі, а крытычныя памылкі праектавання. Нейкія супольныя праекты маюць сэнс для ESA, у якога крытычнае недафінансаванне, і шукаюць на каго павесіць запуск або які інструмент. Амерыканцы жа ў дыпспэйсе вышэй за астатніх разам узятых нават не на галаву ўжо.
0
Мулла Омар / Адказаць
07.09.2017 / 16:20
Маск ему в помощь.
1
Андрусь / Адказаць
07.09.2017 / 17:32
Рагачу не магу, расейцы космас зьбіраюцца дасьледваць, так павесялілі яны мяне сёньня.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру