Аляксандр Лукашэнка незадаволены якасцю працы сродкаў масавай інфармацыі і лічыць неабходным узмацніць інфармацыйную працу па шэрагу кірункаў. Пра гэта ён заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК Беларусі па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, піша БелТА.

«Я ўжо казаў пра тое, што СМІ працуюць жахліва кепска. А працаваць умеюць. Вазьміце за ўзор, як вы працавалі на ўборцы ў гэтым годзе.

Вы зрабілі так, што ўвесь народ жыў і перажываў, будзем мы з хлебам ці не», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Таму дакладна так [трэба асвятляць] вучэнні «Захад-2017». Потым падрыхтоўка [Еўрапейскія гульні] у спакойным рэжыме. Але людзей трэба да гэтага падводзіць», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Ён таксама даручыў працаваць з такімі буйнымі міжнароднымі каналамі, як «Еўраспорт» і «Еўраньюс», каб і там была інфармацыя аб Еўрапейскіх гульнях у Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі замежныя спецыялісты з найлепшых кампаній свету прыцягваюцца для арганізацыі трансляцый, то побач павінны быць «трое-чацвёра з БТ, АНТ, СТВ». «Яны павінны вучыцца, а дзе-нідзе і самі зарабляць грошы на гэтым. Гэта таксама майце на ўвазе», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0