У Гродне невядомыя абстралялі аўтобус, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Міліцыянты высвятляюць асобы зламыснікаў і просяць адгукнуцца сведак здарэння. Увечары 6 верасня каля 21 гадзіны непадалёк ад прыпыначнага пункта «Вуліца Фамічова» невядомыя абстралялі гарадскі аўтобус. Як мяркуецца, стрэлы вяліся з пнеўматычнай зброі.

«У аўтобуса МАЗ, які рухаўся па гарадскім маршруце №1, разбітае задняе шкло. На шчасце, ніхто з пасажыраў не пацярпеў, аднак прадпрыемству-перавозчыку нанесеная шкода», — удакладнілі ў прэс-службе. У момант здарэння на прыпынку стаяла таксі. Запісы з відэарэгістратара гэтага аўтамабіля могуць быць карысныя для выяўлення падазраваных асоб.

Усе, хто мае інфармацыю аб злачынстве альбо аб асобах, якія ўчынілі яго, могуць паведаміць яе па тэлефонах: 8 (0152) 79-78-05, 79-78-06, а таксама +375(29) 780-90-80 (МТС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0