07.09.2017 / 18:10

Украінец, які знік у Беларусі, знайшоўся ў СІЗА Краснадара 42

Украінец Павел Грыб — інвалід з дзяцінства і пры гэтым нацыянальны актывіст.

Зніклы 24 жніўня ў Беларусі 19-гадовы грамадзянін Украіны Павел Грыб знаходзіцца ў следчым ізалятары горада Краснадар (Расія). Яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў. Пра гэта паведаміў украінскім СМІ начальнік упраўлення консульскага забеспячэння МЗС Украіны.

Супрацоўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Ігар Грыб 27 жніўня паведаміў аб знікненні свайго сына, 19-гадовага Паўла. Ён выказаў здагадку, што расійскія спецслужбы з дапамогай 17-гадовай дзяўчыны выцягнулі ягонага сына ў Гомель і там затрымалі.

Беларускія памежнікі пацвердзілі факт перасячэння 19-гадовым украінцам Паўлам Грыбам дзяржаўнай мяжы 24 жніўня. У той жа час беларускі КДБ заявіў, што ніякіх супольных з ФСБ аперацый па Грыбу не праводзілася.

Украінская пракуратура завяла справу ў сувязі са знікненнем хлопца.

7 верасня прэс-сакратар беларускага Міністэрства замежных спраў паведаміў, што па заяве бацькі Паўла Грыба пасля правядзення праверкі можа быць прынятае або не прынятае рашэнне аб адкрыцці крымінальнай справы і ў Беларусі.

СГ

6
LMI / Адказаць
07.09.2017 / 18:16
Ну чарговае падцьверджаньне, што руСкае ФСБ амаль без праблем "працуе" прынамсі на ўсходзе Беларусі. Нават магчыма і пры маўклівай дапамозе нашага КДБ. Украінцам раю падняць вялікі гоман наконт гэтага і зрабіць націск менавіта на тое, што на Беларусі некантралявана працуе ФСБ. 
А ўкраінцам галаву мець на плячах, а не дупу
6
Anti social social club. / Адказаць
07.09.2017 / 18:27
Позорники из МВД и КГБ очередной раз доказали, что они позорники. Как на это не смотри.
11
Околоточный / Адказаць
07.09.2017 / 18:28
Мы не хотели, нас заставили. Нам угрожали отключить нефть и газ, не покупать мясомолочку, отнять право пользования нашим общим русским языком! Украинцы поймут затруднение Беларуси.
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру