На Сонцы адбываецца незвычайна доўгая серыя ўспышак, якая пачалася яшчэ 4 верасня. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка расійскага Цэнтра касмічнага надвор'я Інстытута зямнога магнетызму, іёнасферы і распаўсюджвання радыёхваляў Расійскай акадэміі навук.

Па словах эксперта, з 4 верасня на Сонцы адбылося ўжо 11 успышак. Спачатку адбыліся пяць невялікіх успышак класа «М» магутнасцю 4—5 балаў, затым 6 верасня — успышка класа «X» магутнасцю ў 2,2 бала, у той жа дзень здарылася экстрэмальна моцная ўспышка X9.3, на працягу ночы і дня чацвярга зафіксаваныя чатыры ўспышкі класа «М» магутнасцю ў 2, 5, 1, 2, 2 і 7,4 бала.

«Серыя ўспышак аказалася незвычайна доўгай», — адзначыў Сяргей Гайдаш.

Успышкі і выкід сонечнага рэчыва выклікалі на Зямлі магнітную буру. «Удзень 7 верасня магнітная бура дасягнула сярэдніх значэнняў. Мы ўжо маем буру магутнасцю ў 5 балаў, гэта вышэй за сярэдні ўзровень, максімальных значэнняў яна можа дасягнуць у суботу», — сказаў эксперт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0