Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што з аднаго боку добра, што хакеісты і футбалісты не трапілі на буйныя спаборніцтвы.

«Я папярэджваю ўсіх кіраўнікоў федэрацый. Забудзьцеся аб сваёй так званай свабодзе. Усе незалежныя, усе свабодныя. А вынікі дзе? Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы прайшоў. Колькі медалёў прывезлі? Гэта я наўскідку называю спаборніцтвы. Прайшлі спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы, па дзюдо. Буйныя спаборніцтвы. Я ўжо гаварыў пра гульнявыя віды. Наогул гідка глядзець. На што грошы трацім? Таму пачынайце варушыцца. І не хадзіце ў НАК па грошы. Cлава богу, што гэтыя лайдакі футбалісты ў Румаса і ў Шапіра хакеісты — не патрапілі на Алімпіяду ці нейкія іншыя буйныя спаборніцтвы. Хоць грошы на іх не трэба будзе траціць. А грошы атрымаюць, гэта маё жорсткае патрабаванне да НАК і ўрада, толькі спартсмен і трэнер. Вынік далі? Прыходзьце і прасіце што хочаце», - сказаў Лукашэнка ў эфіры тэлеканала АНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?